Выязное пасяджэнне Рэспубліканскай студэнцкай калегіі пры Цэнтральным камітэце БРСМ

14-15 снежня адбылося выязное паседжанне Рэспубліканскай студэнцкай калегіі пры Цэнтральным камітэце БРСМ у г. Гомелі, у якім прыняла ўдзел студэнтка Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Шкрэблік Ульяна.

Акрамя нарад, студэнты наведвалі навучальныя ўстановы і прадпрыемствы горада, прынялі ўдзел у памятным мітынгу ля Кургана славы.

Найважнейшым мерапрыемствам у рамках пасяджэння форуму стала дыялогавая пляцоўка на тэму «Рэферэндум, правы моладзі і адказнасць за будучыню краіны" з удзелам памочніка Прэзідэнта Беларусі - інспектара па Гомельскай вобласці Мікалая Рагашчука і членаў канстытуцыйнай камісіі.

​​​​​​​