16 снежня прайшоў абласны этап Рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года-2021». Арганізатарамі конкурсу выступілі аблвыканкам, ГА «БРСМ» і навучальныя ўстановы. Журы ацэньвала лідарскія якасці прэтэндэнтаў, іх творчы патэнцыял, занятасць у сацыяльна значных праектах, уменне трымацца перад аўдыторыяй. Удзельнікі павінны былі памерацца сіламі ў шэрагу творчых іспытаў — прыдумаць выступленне-візітоўку, вытрымаць конкурс прамоўніцкага майстэрства, інтэлектуальны і творчы конкурсы, а таксама конкурс відэаролікаў «Я-студэнт».
Наш універсітэт годна прадставіла студэнтка 4-га курса біятэхналагічнага факультэта Ганна Коўш, якая заняла ганаровае 2-е месца.
Віншуем Ганну з годным і яркім выступам!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии