21 снежня адбыўся адкрыты дыялог супрацоўнікаў аддзела выхаваўчай працы з моладдзю «Рэферэндум - найважнейшая форма непасрэднай дэмакратыі». У ходзе гутаркі ўдзельнікі абмеркавалі значэнне інстытута рэферэндуму для грамадства як формы непасрэднага волевыяўлення грамадзян, якая выяўляецца ў галасаванні па найбольш значных пытаннях агульнадзяржаўнага значэння. Разгледзелі неабходнасць вырашэння пытанняў, якія прадстаўляюцца на абмеркаванне грамадскасці, а таксама важнасць удзелу ў рэферэндуме кожнага грамадзяніна, паколькі рашэнні, прынятыя на галасаванні, значныя як для дзяржавы ў цэлым, так і для кожнага асобна.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии