15.11–20.12.2021 г. на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшоў Міжнародны конкурс эсэ на англійскай мове «Erudite», арганізатарам якога выступіла кафедра англійскага мовазнаўства.
Мэта конкурсу - раскрыццё творчага патэнцыялу студэнтаў, стварэнне ўмоў інтэлектуальнай самарэалізацыі і павышэнне ўзроўню моўнай падрыхтоўкі.
У конкурсе прынялі ўдзел 64 студэнты з 9 вядучых ВНУ Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
У фінал конкурсу прайшлі 12 эсэ, якія былі ацэнены членамі Міжнароднага журы.
Эсэ студэнткі 2 курса групы 20ЛМК-2 - Май Анастасіі Вітальеўны адзначана дыпломам «The Most Original Essay»!
Выкладчыкі кафедры міжкультурных камунікацый, якія падрыхтавалі ўдзельніка конкурсу, атрымалі лісты падзякі: Жылевіч В.Ф., Ізотава Л.А. Віншуем пераможцу і дзякуем арганізатарам конкурсу!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии