Асістэнт кафедры маркетынгу і міжнароднага менеджменту Вінаградава Анастасія Аляксандраўна стала лаўрэатам I ступені ў 52-ым Міжнародным конкурсе навукова-даследчых работ (Расія).
16-20 снежня былі вызначаны пераможцы і прызёры 52-га Міжнароднага конкурсу навукова-даследчых работ (Расія) Усерасійскага Таварыства Навукова-даследчых распрацовак па розных напрамках.
У намінацыі «Навуковыя артыкулы па турызме» дыплом лаўрэата І ступені быў прысуджаны магістру геаграфічных навук, асістэнту кафедры маркетынгу і міжнароднага менеджменту Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Вінаградавай Анастасіі Аляксандраўне за навуковую працу па тэме «Комплексны падыход да ацэнкі эколага-турысцкага патэнцыялу Прыпяцкага Палесся».
Віншуем Анастасію Аляксандраўну з дастойным вынікам, жадаем поспехаў у навуковай дзейнасці і дасягненні намечаных мэт!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии