Падведзены вынікі XIX Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь».
У 2021 годзе на конкурс паступіла больш за 1,3 тыс. заявак, а пераможцы адзначаны ў такіх намінацыях, як "Экскурсавод года", "Турыстычная кампанія года", "Сродак размяшчэння года", "Санаторый года", "Тэле- і радыё- СМІ (рэгіянальныя, рэспубліканскія)", "Музей года" і іншыя.
17 снежня адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў. Старшы выкладчык кафедры маркетынгу і міжнароднага менеджменту Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзям'янаў Сяргей Аляксандравіч быў узнагароджаны граматай у намінацыі "Экскурсавод года" за актыўнае садзейнічанне ў развіцці турыстычных магчымасцей Палескага рэгіёну.
Віншуем Сяргея Аляксандравіча і жадаем новых поспехаў і перамог!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии