24 снежня ў Палацы Незалежнасці адбыўся штогадовы навагодні баль для моладзі, якая вызначылася асабістымі поспехамі ў вучобе, творчасці, спорте, грамадскім жыцці. Усяго ва ўрачыстасці прынялі ўдзел 337 юнакоў і дзяўчат з усёй Беларусі. Гэта стыпендыяты спецфонду Прэзідэнта, пераможцы, удзельнікі і лаўрэаты конкурсаў, алімпіяд, канферэнцый, прадстаўнікі валанцёрскага і студатрадаўскага руху, уладальніцы тытулаў конкурсаў прыгажосці, прызёры спартыўных спаборніцтваў.
Сярод удзельнікаў урачыстасці - Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вольфавіч, Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі, Міністр культуры Анатоль Маркевіч, Намеснік Прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Дзмітрый Баскаў, дэпутат прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Марыя Васілевіч.
Палескі дзяржаўны ўніверсітэт на балі прадстаўлялі Журык Яўгенія, Гержа Ганна, Цімашэўскі Арцём, Юдзіна Вікторыя, Шэін Арцём і Крышталь Яўген.
Студэнты выдатна праявілі сябе на працягу года і заслужылі ганаровае права быць удзельнікамі яркай і незабыўнай урачыстасці.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии