На сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала абнародаваны праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для ўсенароднага абмеркавання, паведамляе БЕЛТА.
Меркаванні грамадзян па праекце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама магчымыя прапановы накіроўваюцца ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі:
па электроннай пошце sbor@ncpi.gov.by;
прававым інтэрнэт-партале па адрасе sbor.pravo.by;
у пісьмовым выглядзе па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Берсана, 1а, НЦПІ, з паметкай "Канстытуцыя".
Падрабязней: БЕЛТА
- Войдите, чтобы оставлять комментарии