У снежні 2021 года Палескі дзяржаўны ўніверсітэт уступіў у Асацыяцыю ўніверсітэтаў прафесійнай адукацыі трох паўночна-ўсходніх правінцый і аднаго раёна Кітая ў рамках ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях» у якасці замежнага партнёра.
29 снежня 2021 года адбыўся Устаноўчы сход Асацыяцыі ў анлайн фармаце.
Мэта Асацыяцыі - садзейнічанне развіццю прафесійнай адукацыі паміж кітайскімі правінцыямі Ляанін, Цзілінь, Хэйлунцзян і аўтаномным раёнам Унутраная Манголія і краінамі ініцыятывы«Адзін пояс, адзін шлях». Кіруючыся прынцыпамі развіцця "мір і супрацоўніцтва", "адкрытасць і інклюзіўнасць", "узаемнае навучанне і ўзаемная выгада". Асацыяцыя будзе ў поўнай меры выкарыстоўваць асаблівасці і перавагі прафесійных навучальных устаноў у КНР і за мяжой, супрацоўнічаць з кітайскімі і замежнымі ВНУ ў такіх пытаннях, як падрыхтоўка кадраў, рэформа выкладання, міжнародныя навуковыя даследаванні, сумеснае выкарыстанне рэсурсаў, інавацый і прадпрымальніцтва ў галіне навукі і адукацыі і акадэмічныя абмены.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии