28-29 снежня 2021 года спецыялісты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта і суб'екта інавацыйнай інфраструктуры ТАА«Тэхнапарк Палессе» прынялі анлайн удзел у круглым стале на тэму: «Канстытуцыйны дыялог улады, прадпрымальніцтва і грамадства - гарантыя паспяховага развіцця прадпрымальніцкіх ініцыятыў на мясцовым, рэгіянальным і нацыянальным узроўнях», а таксама Рэспубліканскім семінары «Тэхнапаркі: магчымасці і інструменты для развіцця інавацыйнага прадпрымальніцтва». Мерапрыемствы праводзіліся пад эгідай Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, а таксама ДУ«БелІСА».
У рамках мерапрыемстваў былі разгледжаны асноўныя шляхі развіцця прадпрымальніцтва, у тым ліку і інавацыйнага, а таксама роля асноўных ігракоў для дасягнення яго ўстойлівага развіцця ў рэгіёнах.
Атрыманая інфармацыя мае важнае значэнне для ПалесДУ і ТАА Тэхнапарк «Палессе», паколькі яны з'яўляюцца базавымі навукова-адукацыйнымі структурамі для рэалізацыі плана ўстойлівага развіцця Прыпяцкага Палесся, у тым ліку і ў рамках Інавацыйнага прамысловага кластара ў галіне біятэхналогій і «зялёнай эканомікі (адзінага, які функцыянуе ў Брэсцкай вобласці). Менавіта кластарная структура дае магчымасць праводзіць аб'яднанне прадпрыемстваў для дасягнення высокіх паказчыкаў у асобных галінах эканомікі краіны і кансалідацыі здаровых сіл грамадства.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии