9 студзеня адбыўся XVI Міжнародны калядны фестываль-конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці «Мы - разам», арганізаваны ўстановай адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці», таварыствам з дадатковай адказнасцю «Інтурсэрвіс» (г. Брэст), пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, упраўлення спорту і турызму Брэсцкага выканаўчага камітэта.
Мэтамі і задачамі конкурсу з'яўляліся: выяўленне і развіццё творчых здольнасцей у дзяцей і моладзі ў галіне мастацкай творчасці; наладжванне прыгранічных сувязей паміж сяброўскімі краінамі; узаемаабагачэнне, развіццё культуры зносін праз узаемаадносіны дзяцей і моладзі розных нацыянальнасцей; пошук і развіццё новых форм жанравых і стылявых напрамкаў у мастацкай творчасці; папулярызацыя дзіцячай і маладзёжнай мастацкай творчасці, а таксама абмен творчым вопытам сярод выканаўцаў і кіраўнікоў, дзіцячых і маладзёжных калектываў.
Палескі дзяржаўны ўніверсітэт прадстаўляў на фестывалі-конкурсе саліст народнай студыі «Гукі часу» Дзмітрый Чыжык. Журы па заслугах ацаніла яркае выступленне Дзмітрыя і прысудзіла яму Дыплом Лаўрэата I ступені.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии