Абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з удзелам намесніка Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Зайца Леаніда Канстанцінавіча

 

19 студзеня студэнты і супрацоўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі ўдзел у абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якое прайшло на базе УА "Пінскі дзяржаўны аграрны тэхналагічны каледж".

Галоўным экспертам мерапрыемства выступіў намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Заяц Леанід Канстанцінавіч. На сустрэчы таксама прысутнічалі: член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сачкоўская Ірына Юльянаўна, старшыня Пінскага гарвыканкама Рабкавец Валерый Васільевіч і начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Пінскага гарвыканкама, старшыня Пінскай гарадской арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын" Кулак Валянціна Мікалаеўна.

Удзельнікі абмеркавалі важнасць захавання сфарміраванай беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця і неабходнасць канстытуцыйных рэформ, якія вызначаць будучыню Беларусі.