Дыялогавая пляцоўка «Беларусь будучыні» з удзелам дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Клішэвіча Сяргея Міхайлавіча

21 студзеня ў рамках дзейнасці Клуба маладога лідара ПалесДУ ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбылася дыялогавая пляцоўка "Беларусь будучыні" з удзелам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, члена Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Клішэвіча Сяргея Міхайлавіча.

У абмеркаванні прынялі ўдзел рэктар Дунай Валерый Іванавіч, члены Клуба маладога лідара ПалесДУ, прадстаўнікі маладзёжнага крыла ПалесДУ Пінскай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын", студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта.

Удзельнікі абмеркавалі праект змен і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, праблемы патрыятычнага выхавання моладзі і захаванне гістарычнай памяці беларускага народа.

Звяртаючыся да аўдыторыі, Сяргей Міхайлавіч падрабязна спыніўся на пытанні патрыятычнага выхавання - яно з'яўляецца непарушнай асновай адзінства народа, стабільнасці і цэласнасці дзяржавы. Дэпутат таксама падкрэсліў выключную важнасць абароны нашага гістарычнага мінулага і недапушчальнасць скажэння гістарычнай праўды.

​​​​​​​