Адукацыя з'яўляецца адным з правоў чалавека, грамадскім дабром і дзяржаўнай адказнасцю.
Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб'яднаных Нацый аб'явіла 24 студзеня Міжнародным днём адукацыі ў знак прызнання ролі адукацыі ў забеспячэнні міру і развіцця.
Рэспубліка Беларусь па паказчыках у сферы адукацыі па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу моцна замацавалася ў групе 30 найбольш развітых краін свету.
Па паказчыку "Чаканая працягласць навучання" (15,4 года) Беларусь займае 27-е месца сярод 189 краін, па паказчыку "Сярэдняя працягласць навучання" (12,3 года) - 10-е месца.
У ходзе разліку індэкса чалавечага капіталу Беларусь заняла 36-е месца сярод 174 краін свету.
Аб прэстыжнасці і якасці адукацыі сведчыць рост экспарту адукацыйных паслуг. У Беларусі вучацца каля 27 тысяч замежных грамадзян са 107 краін. Наша сістэма адукацыі адпавядае ўсім патрабаванням, якія прад'яўляе да яе грамадства і дзяржава.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии