Кніжная выстава “У свеце сучаснай прозы” адкрылася ў бібліятэцы на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (навучальны корпус №3, аўд.3221). На ёй прадстаўлены мастацкія творы майстроў сучаснай прозы: Людмілы Уліцкай, Дзіны Рубінай, Нарынэ Абгаран, Захара Прылепіна, Юрыя Палякова, Барыса Акуніна. А таксама кнігі папулярных замежных пісьменнікаў: Паўла Каэльё, Харукі Муракамі, Марка Леві, Джуліяна Барнса, Фрэдэрыка Бегбедэра, Эльчына Сафарлі і многіх іншых.
Мы чакаем чытачоў, якія ідуць у нагу з часам!
Чытайце, адкрывайце для сябе новыя кнігі, новыя імёны, суперажывайце, згаджайцеся ці не згаджайцеся з аўтарамі. Але заўсёды - няхай вам будзе цікава!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии