8 лютага 2021 года маладзёжны атрад аховы правапарадку "Бастыён" Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта адзначыў 10-годдзе з дня заснавання і сваё прафесійнае свята - Дзень МААП.
МААП «Бастыён» Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта быў заснаваны ў 2012 годзе. У склад добраахвотнай дружыны на сённяшні дзень уваходзяць каля 50 юнакоў і дзяўчат. Гэта студэнты ПалесДУ, здольныя па сваіх дзелавых і маральных якасцях, выконваць задачы па аказанні садзейнічання ў ахове правапарадку. За час працы члены атрада зарэкамендавалі сябе як надзейныя партнёры і незаменныя памочнікі праваахоўных органаў.
Байцы МААП прымаюць удзел у рэалізацыі патрыятычных праектаў ГА "БРСМ", садзейнічаюць праваахоўным органам у прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў у маладзёжным асяроддзі, ажыццяўляюць дзейнасць па ахове правапарадку сумесна з органамі ўнутраных спраў.
Ганаровыя граматы і падзякі байцам МААП урачыста ўручылі намеснік начальніка Пінскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні маёр міліцыі Прыступа Уладзімір Уладзіміравіч, інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Пінскага ГРАНС «БРСМ» ПалесДУ Марозава Анастасія Пятроўна.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии