8 лютага ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбылася дыялогавая пляцоўка "Беларусь будучыні" па абмеркаванні змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Спікерамі выступілі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Амельянюк Аляксандр Паўлавіч, намеснік старшыні Пінскага гарвыканкама Палікоўскі Генадзь Ігнатавіч, намеснік Пінскага міжраённага пракурора Плескацэвіч Аляксандр Уладзіміравіч. У дыялогу прынялі ўдзел рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунай Валерый Іванавіч, кіраўніцтва і студэнты факультэта эканомікі і фінансаў і супрацоўнікі ПалесДУ.
У сваім выступленні Аляксандр Паўлавіч Амельянюк падрабязна спыніўся на асноўных навацыях праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, падкрэсліўшы значнасць меркавання кожнага грамадзяніна ў прыняцці змяненняў і дапаўненняў Асноўнага закона.
Намеснік Пінскага міжраённага пракурора расказаў аб ходзе расследавання генацыду насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд, акцэнтаваўшы ўвагу аўдыторыі на змяненнях і дапаўненнях Канстытуцыі, якія датычацца захавання гістарычнай памяці і патрыятычнага выхавання маладога пакалення.
Палікоўскі Генадзь Ігнатавіч абазначыў выключную важнасць захавання і замацавання ў Асноўным законе краіны палітыкі сацыяльнай накіраванасці і роўнасці, якая праводзіцца ў Беларусі.
Рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь назначаны на 27 лютага 2022 года. З улікам устаноўленых Выбарчым кодэксам патрабаванняў замацавана абавязковая юрыдычная сіла рашэння, прынятага рэспубліканскім рэферэндумам. Вызначаны парадак уступлення ў сілу такога рашэння - праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання. Устаноўлена, што рашэнне, прынятае рэферэндумам, з'яўляецца неад'емнай часткай Канстытуцыі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии