Андрэй Іванавіч Іванец - вучоны, доктар хімічных навук, член-карэспандэнт, прафесар. У 2006 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Сваю працоўную дзейнасць пачаў у Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі. У 2013 годзе стаў старшынёй Савета маладых вучоных НАН Беларусі. З 2016 года працаваў на пасадзе намесніка дырэктара па навуковай рабоце Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі. У 2018 годзе Андрэй Іванец - прафесар Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі, а з 2019 года - Галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі.
Па перакананні Андрэя Іванца моладзі, накіраванай на фундаментальныя і прыкладныя даследаванні, сёння ёсць куды прыходзіць: у краіне створаны навуковыя школы, якія здольныя сфарміраваць навуковы светапогляд і даць новыя веды будучым вучоным. Толькі ў НАН кожны трэці навуковы работнік - гэта вучоны ва ўзросце да 35 гадоў: магістрант, аспірант або кандыдат навук. Менавіта навуковыя падыходы, як глыбокая прапрацоўка пытання, бачанне перспектыў, дбайнае планаванне і аналіз эксперыментальнай работы, былі і будуць асновай эфектыўнай навукі. А аб'яднанне ўдзельнікаў ланцужка «адукацыя - навука - рэальны сектар» прывядзе да значнага павышэння рэзультатыўнасці работы прадпрыемстваў краіны.
На сустрэчы з журналістамі новы міністр адукацыі падкрэсліў: «Мы разумеем, што развіццё навукі, тэхналогій, навацый непарыўна звязана з падрыхтоўкай кадраў. У сувязі з гэтым сістэма адукацыі павінна быць выбудавана для работы з адоранымі студэнтамі, якія вучацца для таго, каб мы падрыхтавалі кадры для нашай эканомікі. Гэта, з аднаго боку. З іншага - трэба разумець: сёння ад Міністэрства адукацыі патрабуецца істотная ўвага да пытанняў выхавання падрастаючага пакалення».
Міністр дадаў, што кожны грамадзянін павінен быць патрыётам сваёй краіны: «Мы павінны адпаведным чынам звярнуць увагу і на вучняў, і на студэнтаў, і на рэалізацыю праграмы патрыятычнага выхавання». У плане прыняцця новага Кодэкса аб адукацыі, Андрэй Іванец спыніўся на такім моманце: «Неабходна яго рэалізаваць, глядзець, якім чынам развіваць сістэму адукацыі далей. Пытанні, якія звязаны з захаваннем гістарычнай памяці, з патрыятызмам, стаяць на чале вугла. Я ўпэўнены, што ў нас сёння дастойныя педагогі, якія на высокім узроўні змогуць вырашыць пастаўленыя задачы». Прэс-цэнтр Міністэрства адукацыі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии