25-26 лютага 2022 г. на базе кафедры міжкультурных камунікацый факультэта эканомікі і фінансаў ПалесДУ з шырокім прадстаўніцтвам удзельнікаў (87 чал.) прайшла VII Міжнародная навуковая канферэнцыя "Сацыяльныя, палітычныя і культурныя працэсы на тэрыторыі Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы ў гістарычнай перспектыве».
Пленарнае пасяджэнне з прывітальным словам адкрыў в.а. прарэктара па навуцы У.М.Штэпа. З пленарным дакладам выступіла галоўны рэдактар часопіса "Беларускі гістарычны часопіс" - кандыдат педагагічных навук, дацэнт А.А. Карзюк Перад удзельнікамі канферэнцыі таксама выступілі дацэнты кафедры міжкультурных камунікацый ПалесДУ А.А. Ігнацюк, Р.Б. Гагуа.
У адпаведнасці з праграмай канферэнцыі яе прадуктыўная праца была працягнута ў тэматычных секцыях. Па выніках навуковага форума арганізацыйным камітэтам і рэдакцыяй падрыхтаваны зборнік выступленняў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии