Камісія Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па пацвярджэнні дзяржаўнай акрэдытацыі на адпаведнасць заяўленаму віду і па спецыяльнасцях і дзяржаўнай акрэдытацыі па спецыяльнасці працуе ў Палескім дзяржаўным універсітэце.
Работа камісіі ў сценах універсітэта праходзіць з 14 сакавіка да 18 сакавіка 2022 года.
Узначальвае камісію Ларыса Юр'еўна Дзейнекіна – намеснік начальніка ўпраўлення кантролю якасці адукацыі і дзяржаўнай акрэдытацыі Дэпартамента кантролю якасці Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (г. Пінск, вул. Пушкіна, 4, навучальны корпус № 3, каб. 3701, тэл. 31-08-75) . Акрэдытацыя пройдзе на адпаведнасць заяўленаму віду класічны ўніверсітэт; па 16 спецыяльнасцях I ступені вышэйшай адукацыі, па 9 спецыяльнасцях II ступені вышэйшай адукацыі, па 5 спецыяльнасцях перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю, агульнай сярэдняй адукацыі; навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні; а таксама дзяржаўную акрэдытацыю па спецыяльнасці перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю 1-40 01 73 «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных сістэм».
Вынікі акрэдытацыі будуць падведзены 18 сакавіка падчас заключнага пасяджэння камісіі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии