14 сакавіка ў аўдыторыі 110 навучальнага корпуса №1 Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта ў гонар святкавання Дня Канстытуцыі Рэспублікі прайшоў круглы стол на тэму: «Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь».
Круглы стол быў арганізаваны і праведзены кафедрай міжкультурных камунікацый (ст. выкладчык Макарушка У.У.) пры актыўным удзеле пярвічнай арганізацыі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Пінскага ДА РГА «Белая Русь».
Падчас мерапрыемстваў студэнтамі дэманстравалася прэзентацыя і праведзена віктарына на веданне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Сустрэча была насычанай, цікавай і пазнавальнай. Адбыўся адкрыты дыялог, на якім студэнты абмяркоўвалі пытанні абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. З пачуццём гонару за нашу суверэнную краіну, студэнты і ўсе прысутныя адзначылі, што Дзень Канстытуцыі з'яўляецца значным дзяржаўным святам.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии