15 сакавіка ў нашай краіне святкуецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Асноўны Закон беларускай дзяржавы быў прыняты ў 1994 годзе на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета 12-га склікання. У якасці дзяржаўнага гэта свята ўстаноўлена ўказам Прэзідэнта Беларусі ў 1998 годзе.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з'яўляецца ядром прававой сістэмы краіны, а таксама замацоўвае наяўныя духоўныя традыцыі і каштоўнасці дзяржавы. Сёлета свята набывае асаблівы характар. 27 лютага адбыўся Рэспубліканскі рэферэндум, на якім грамадзяне Рэспублікі Беларусь падтрымалі канстытуцыйныя папраўкі. Знамянальна, што менавіта сёння і ўступае ў сілу Канстытуцыя, са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэферэндуме.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии