Што пачытаць гэтай вясной? Прапануем вашай ўвазе віртуальную выставу «Вясновы КНІГАварот» з цыкла віртуальных выстаў пад назвай «Кнігі па сезоне ці… чытаць пададзена!»
Увесну кожны чалавек асабліва востра адчувае сябе часткай прыроды. Прачынаюцца сілы прыроды і жыццёвыя сілы людзей. Гэта той самы час, каб любіць і чытаць кнігі, ён натхняе на перамены і стварае асаблівы настрой лёгкасці, радасці быцця і веры ў лепшае. Паэтычныя радкі пра вясну і прозу таленавітых творцаў сугучныя настроям кожнага.
Уладкуйце сабе вясновы настрой з дапамогай добрай кнігі, прапанаванай у нашай падборцы.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии