17 сакавіка ў рамках рабочай паездкі ў г. Пінск памочнік Прэзідэнта – інспектар па Брэсцкай вобласці Валерый Паўлавіч Вакульчык наведаў Палескі дзяржаўны ўніверсітэт.
Рэктар універсітэта Валерый Іванавіч Дунай азнаёміў Валерыя Паўлавіча з матэрыяльна-тэхнічнай базай ВНУ і асноўнымі напрамкамі навуковай дзейнасці ПалесДУ.
Удзельнікі сустрэчы наведалі галіновыя лабараторыі і Цэнтр фізічнай культуры і спорту, а таксама абмеркавалі далейшыя напрамкі развіцця ўніверсітэта.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии