17 сакавіка 2022 года ў інтэрнаце №5 Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася прафілактычная гутарка, у рамках рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!».
Старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Пінскага ГРАНС Чарвякоўскі Алег Аляксеевіч і інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Пінскага ГРАНС Лазарчык Дар'я Віктараўна правялі інтэрактыўную прафілактычную бяседу са студэнтамі пра бяспеку ў інтэрнатах, прычыны пажараў у іх, а таксама дзеянні па сігнале «Увага ўсім!» з дэманстрацыяй відэафільмаў «Энцыклапедыя бяспекі. Пажар у кватэры», «Пажарная бяспека ў студэнцкіх інтэрнатах».
- Войдите, чтобы оставлять комментарии