З 14 па 18 сакавіка 2022 года ў Палескім дзяржаўным універсітэце працавала камісія Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларцсь па праведзенні дзяржаўнай акрэдытацыі пад старшынствам намесніка начальніка ўпраўлення кантролю якасці адукацыі і дзяржаўнай акрэдытацыі Дзейнекінай Ларысы Юр'еўны.
Акрэдытацыя праходзіла па шаснаццаці спецыяльнасцях першай ступені вышэйшай адукацыі, па дзевяці спецыяльнасцях другой ступені вышэйшай адукацыі, па пяці спецыяльнасцях перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю, агульнай сярэдняй адукацыі, па спецыяльнасці перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю "Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных сістэм".
У ходзе акрэдытацыі былі праведзены комплексныя кантрольныя работы па спецыяльнасцях, анкетаванне навучэнцаў і выкладчыкаў, праверка дакументацыі.
18 сакавіка на пасяджэнні па падвядзенні вынікаў пацвярджэння дзяржаўнай акрэдытацыі ўстановы адукацыі "Палескі дзяржаўны ўніверсітэт" на адпаведнасць заяўленаму віду класічны універсітэт, былі зачытаныя даведкі па выніках праверкі і падведзены вынікі аботы камісіі. Члены камісіі па акрэдытацыі адзначылі дастаткова высокі ўзровень падрыхтоўкі навучэнцаў, добрыя вынікі анкетавання, зладжаную работу калектыву.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии