24 сакавіка 2022 г. Нацыянальная бібліятэка Беларусі праводзіць бясплатны семінар "Інфармацыйныя рэсурсы Віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў дапамогу выкладчыкам і студэнтам".
На семінары будуць разгледжаны магчымасці электронна-бібліятэчнай сістэмы “ЮРАЙТ” – сучаснага рэсурса, на якім прадстаўлены навучальныя курсы і падручнікі ад вядучых універсітэтаў па ўсіх спецыяльнасцях і напрамках падрыхтоўкі, а таксама медыяматэрыялы, інтэрактыўны фонд ацэначных сродкаў і розныя сэрвісы для выкладчыкаў.
У ЭБС Юрайт даступна больш за 10300 падручнікаў і навучальных дапаможнікаў ад аўтараў з вядучых ВНУ Расіі па эканамічных, юрыдычных, гуманітарных, інжынерна-тэхнічных і прыродазнаўчых навуковых напрамках і спецыяльнасцях.
Падключэнне да семінара на платформе Zoom: https://us02web.zoom.us/j/87611481007?pwd=c0FjanF5c0FmUll4bEpVVVd4UTZ2UT09
Ідэнтыфікатар: 876 1148 1007
Код доступу: 1234
Праца семінара: 10.00-11.30.
Па ўсіх пытаннях звяртацца ў залу электронных рэсурсаў, вул. Пушкіна, 4, каб. 3330, тэл. 31-08-84.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии