23 сакавіка ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбылася дыялогавая пляцоўка з удзелам Ігара Уладзіміравіча Луцкага, намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Вадзіма Францавіча Гігіна, старшыні праўлення рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства «Веды».
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі найболей важныя і надзённыя грамадскія пытанні. Студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта мелі магчымасць атрымаць адказы на самыя розныя пытанні, якія тычацца палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў краіне і свеце, маладзёжнай палітыкі, дзейнасці палітычных партый і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии