30 сакавіка Палескі дзяржаўны ўніверсітэт прыняў эстафету творчага марафону Рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі-2022»!
Рэспубліканскі фестываль мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі – 2022» прысвечаны Году гістарычнай памяці.
Дэвіз фестывалю - «Час новых традыцый - у творчасць моладзі».
У рамках рэспубліканскага фестывалю рэалізуюцца творчыя праекты:
- рэспубліканскі агляд-конкурс мастацкіх калектываў, творчых аб'яднанняў студэнтаў, індывідуальных выканаўцаў устаноў вышэйшай адукацыі «АРТ-вакацыі»;
- рэспубліканскі інтэрактыўны праект «Рэцытацыя»;
- рэспубліканскі завочны конкурс мастацкай творчасці «Арт-партал»;
- рэспубліканскі конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў «Аўтограф».
Непасрэдным арганізатарам рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі» выступае ўстанова адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии