6 красавіка святкуецца Міжнародны дзень спорту на карысць міру і развіцця. Здаровы лад жыцця, фізічная і інтэлектуальная актыўнасць з'яўляецца залогам нашага ўсеагульнага працвітання і дабрабыту.
Прапануем вашай увазе віртуальную выставу «О, спорт! Ты - мір!». Чытанне мастацкай літаратуры з сюжэтам спартыўнай тэматыкі - занятак займальны.
Па-першае, гэта магчымасць пабываць у такіх сітуацыях, дзе ў сілу характару, геаграфічнага становішча і іншых прычын не апынешся. Па-другое, дзякуючы мастацкай выразнасці тэкстаў, можна "адкрыць" новыя грані таго ці іншага віду спорту, прыкмечаныя аўтарам, паспрабаваць зразумець сутнасць і прыцягальнасць віду спорту для людзей, якія яго выбралі.
З анансаванымі кнігамі можна азнаёміцца на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (аўд. 3221).
Прыемнага прагляду!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии