Крэсла рэктара заняла старшыня студэнцкага савета факультэта эканомікі і фінансаў Юдзіна Вікторыя Міхайлаўна. Валерый Іванавіч не пакінуў новаспечанага кіраўніка сам-насам з працоўнымі задачамі. Ён увёў калегу ў курс усіх спраў, пазнаёміў з асаблівасцямі прафесіі.
Шэфства над сваім дублёрам узяў і прарэктар універсітэта Заранка Міхаіл Міхайлавіч. Сяркова Паліна Аляксандраўна, студэнтка факультэта эканомікі і фінансаў, выконвала абавязкі намесніка кіраўніка ПалесДУ. Праектары абмеркавалі план дзеянняў на наступны дзень і прыступілі да выканання абавязкаў.
Курыраваць пытанні адміністрацыйна-гаспадарчай дзейнасці сёння будзе студэнт факультэта эканомікі і фінансаў Бабко Максім Анатольевіч.
Дэканы факультэтаў, якія таксама былі выбраны з ліку студэнтаў, паспяхова спраўляліся са сваімі абавязкамі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии