Пераможцы XII Рэгіянальнай алімпіяды па замежных мовах для студэнтаў нямоўных спецыяльнасцяў

 6 красавіка 2022 года на базе ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт», адбылася рэгіянальная алімпіяда па замежных мовах, у якой прынялі ўдзел студэнты ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт», установы адукацыі «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт»,  установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт» і ўстанова адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А.С. Пушкіна».

Алімпіяда праводзіцца з мэтай выяўлення і падтрымкі найбольш здольных, адораных студэнтаў. Асноўнымі задачамі алімпіяды з'яўляюцца:

- павышэнне цікавасці навучэнцаў да вывучэння замежных моў, развіццё іх творчых здольнасцей, паглыбленне тэарэтычных ведаў і практычных уменняў, садзейнічанне самарэалізацыі асобы;

- актывізацыя работы факультатываў, гурткоў і іншых форм пазааўдыторнай работы са студэнтамі ўстаноў вышэйшай адукацыі (далей - УВА);

 - падрыхтоўка студэнтаў да ўдзелу ў рэспубліканскіх/міжнародных алімпіядах/конкурсах па замежных мовах.

Алімпіяда была праведзена ў рэжыме онлайн для студэнтаў нямоўных спецыяльнасцей першага курса. Нашы студэнты выступілі вельмі годна і занялі прызавыя месцы:

ФРАНЦУЗСКАЯ МОВА

 1-е месца – Татарынаў Яўген   

 2-е месца – Ігнаценка Анастасія

​​​​​​​

АНГЛІЙСКАЯ МОВА

 3-е месца – Сасноўскі  Ілля

 Дыплом лаўрэата – Сауліч Аляксей

 

НЯМЕЦКАЯ  МОВА

  Дыплом лаўрэата – Бакун Крысціна