Праца XVI Міжнароднай маладзёжнай навукова-практычная анлайн-канферэнцыі «Навуковы патэнцыял моладзі – будучыні Беларусі» праходзіла па 17 кірунках. У канферэнцыі былі задзейнічаны навучэнцы школ, ліцэяў, студэнты, магістранты і аспіранты розных ВНУ.
Праца секцый ажыццяўлялася ў падвойным фармаце, з дапамогай платформы Microsoft Teams і ў аўдыторыях.
У ходзе работы секцый кожны ўдзельнік праявіў сябе, паказаў свае даследаванні і атрымаў рэкамендацыі для далейшай работы.
Віншуем маладых даследнікаў з атрыманнем заслужаных дыпломаў! Няхай наперадзе вас чакаюць яркія адкрыцці і годныя перамогі!
Нагадваем аб тым, што рассыланне дыпломаў будзе ажыццёўлена на працягу тыдня.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии