21 красавіка ў Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры адбыўся рэгіянальны этап конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева студэнцтва Беларусі 2022».
За перамогу змагаліся восем прыгажунь з розных куткоў Брэстчыны. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт прадстаўлялі: Артамонава Ксенія, студэнтка інжынернага факультэта і Марошкіна Аляксандра, студэнтка біятэхналагічнага факультэта.
За час яркага шоу дзяўчыны прадэманстравалі свае таленты, камунікабельнасць, упэўненасць і ўменне размаўляць з аўдыторыяй. Па выніках конкурсу ўладальніцай тытула «Міс Артыстызм» стала Ксенія Артамонава, тытул «Міс Арыгінальнасць» уручылі Аляксандры Марошкінай.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии