26 красавіка 2022 г. кафедра міжкультурных камунікацый ПалесДУ правяла навукова-практычную канферэнцыю студэнтаў і навучэнцаў "Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны: трагедыя і памяць".
У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты факультэта эканомікі і фінансаў, інжынернага факультэта, навучэнцы ліцэя ПалесДУ і гімназіі №2 г. Пінска. У цэнтры абмеркавання былі злачынствы акупацыйных улад на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг.
На прыкладзе сваёй малой радзімы кожны ўдзельнік канферэнцыі раскрыў злачынствы нацысцкіх злачынцаў у адносінах да мірных жыхароў беларускіх зямель і савецкіх ваеннапалонных. У выступленнях прагучалі трагедыі беларускіх яўрэяў па Пінску і Баранавічах. Значнае месца ў выступах студэнтаў і навучэнцаў займала тэма спаленых вёсак. Толькі ў Брэсцкай вобласці налічваецца 97 сясцёр Хатыні - вёсак, якія былі знішчаны карнікамі разам з жыхарамі. Увазе слухачоў былі прадстаўлены матэрыялы аб подзвігах Праведнікаў народаў свету Піншчыны, аб увекавечанні памяці ахвяр генацыду ў нашай краіне і Нюрнбергскім трыбунале, які асудзіў злачынствы нацызму.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии