9 МАЯ ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ

Набліжаецца Дзень Перамогі! Гэты дзень быў марай мільёнаў нашых людзей, надзеяй, якой жылі і дзеля якой паміралі. Напярэдадні свята на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (навучальны корпус № 3, аўд. 3221) экспануецца кніжная выстава "Маршалы Вялікай Перамогі". Творцам перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне быў савецкі народ. Але для рэалізацыі яго намаганняў патрабаваўся высокі ўзровень ваеннага мастацтва Узброеных Сіл, які падтрымліваўся палкаводчым талентам военачальнікаў.

Героі нашай выставы - палкаводцы Вялікай Айчыннай вайны, маршалы Перамогі. Увазе чытачоў прадстаўлены даведачныя выданні, мемуары, мастацкая літаратура, якія расказваюць аб гераічных старонках гісторыі нашай Радзімы, аб ваенных перамогах, аб жыцці і дзейнасці палкаводцаў.