19 мая Палескі дзяржаўны ўніверсітэт наведаў Старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Багдановіч Аляксандр Віктаравіч. У рамках візіту адбылася сустрэча са студэнтамі, на якой Аляксандр Віктаравіч расказаў аб сваёй паспяховай спартыўнай кар'еры, аб кіраўнічым вопыце і адказаў на пытанні.
На сустрэчы прысутнічалі студэнты факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця, члены Клуба маладога лідара і прадстаўнікі маладзёжнага крыла ПалесДУ ГА "Беларускі саюз жанчын".
- Войдите, чтобы оставлять комментарии