18 траўня – Міжнародны дзень музеяў, прафесійнае свята музейных працаўнікоў, які адзначаецца ва ўсім свеце штогод. Гэта дата з'явілася ў календары з 1977 года, калі на XI генеральнай канферэнцыі Міжнароднай рады музеяў (ICOM) была прынята прапанова расійскай арганізацыі аб заснаванні гэтага культурнага свята. З 1978 года Міжнародны дзень музеяў стаў адзначацца больш як у 150 краінах. У гэты дзень па ўсім свеце цалкам бясплатна адчынены дзверы шматлікіх музеяў, і любы ахвочы можа даставіць сабе радасць, наведаўшы іх. Прынята лічыць, што праз музеі грамадства выказвае свае адносіны да гісторыка-культурнай спадчыны, і з гэтым цяжка не пагадзіцца. Да Міжнароднага дня музеяў бібліятэка падрыхтавала віртуальную выставу “МУЗЕІ СВЕТУ”.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии