Да Сусветнага дня без тытуню, які адзначаецца 31 мая, на абанеменце вучэбнай літаратуры (аўд. 3214) падрыхтавана выстава-папярэджанне «Табакокурение и его последствия». На ёй прадстаўлены кнігі, часопісы і артыкулы з перыядычных выданняў аб шкодзе курэння і спосабах адмовы ад шкоднай звычкі. Гэты дзень быў устаноўлены ў 1987 годзе Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ) для прыцягнення глабальнай ўвагі да тытунёвай эпідэміі і яе смяротных наступстваў. Сусветны дзень адмовы ад курэння або дзень без тытунёвага дыму адрасаваны да курцоў не толькі дзеля іх уласнага здароўя, а ў роўнай ступені дзеля здароўя іх блізкіх, якія вымушаны знаходзіцца побач з заўзятым курцам, а асабліва дзяцей.
Тэма 31 мая 2022 года – «Тытунь – пагроза нашаму навакольнаму асяроддзю». Гэты дэвіз звяртае нашу ўвагу на тую шкоду, якую тытунь наносіць экалогіі: падчас вырошчвання, вытворчасці, дастаўкі і ўтылізацыі. Клопат аб навакольным асяроддзі для курцоў - яшчэ адна прычына кінуць курыць. Адмоўцеся ад шкодных звычак! Беражыце сябе і блізкіх!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии