Студэнты факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта сталі аднымі з наймацнейшых на Адкрытым Кубку STRONGMAN STUDENT", які адбыўся 28 траўня 2022 года ў Мінску.
Турнір сабраў 50 студэнтаў і навучэнцаў Беларусі і Расіі.
Праграма ўключала ў сябе чатыры дысцыпліны: узняцце бервяна, узняцце гантэлі, "прагулка фермера" і станавую цягу.
Вынікі ўдзелу:
Валянцін Скакун, 3 курс, ФАЗЛЖ
У вагавой катэгорыі да 80кг:
1 месца - "прагулка фермера"
2 месца - узняцце бервяна (65 кг)
Ілля Шуміла, 3 курс, ФАЗЛЖ
У вагавой катэгорыі да 95 кг:
2 месца - "прагулка фермера"
2 месца - узняцце бервяна (80 кг)
Віншуем пераможцаў з выдатным вынікам!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии