2 чэрвеня 2022 года былі апублікаваны вынікі 14-га выдання TRANSPARENT RANKING: Institutional Repositories by Google Scholar (June 2022), па якім Рэпазітар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта палепшыў свае пазіцыі і заняў 7 месца ў Рэспубліцы Беларусь і 261 пазіцыю ў сусветным рэйтынгу сярод 4513 рэпазітараў, адкрытых архіваў і электронных бібліятэк. Сярод рэпазітараў Брэсцкай вобласці ён займае 1-е месца.
Адзнака ў рэйтынгу рэпазітараў праводзіцца па адным крытэры – колькасці дакументаў бібліятэкі, якія знаходзяцца ў адкрытым доступе і праіндэксаваных пошукавай сістэмай Google Scholar. Па дадзеных гэтага рэйтынгу было праіндэксавана 18600 публікацый, размешчаных у рэпазітары, гэта на 1500 больш, чым у мінулым паўгоддзі.
Рэпазітар ПалесДУ быў створаны ў 2013 годзе і ўключае манаграфіі, навучальныя дапаможнікі, вучэбна-метадычныя дапаможнікі і комплексы, навуковыя артыкулы, аўтарэфераты дысертацый, матэрыялы канферэнцый і інш.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии