4 чэрвеня студэнты ПалесДУ на чале з рэктарам ВНУ Дунаем Валерыем Іванавічам наведалі спартыўна-культурны фестываль «Вытокі. Крок ды Алімпу» , які праходзіць у Століне.
Фестываль накіраваны на прасоўванне рэгіянальных і нацыянальных брэндаў, дасягненняў у спорце, навуцы і мастацтве. У праграме - спартыўныя, культурныя, сямейныя і мастацка-тэматычныя мерапрыемствы.
На «Вытоках» студэнты пазнаёміліся з гістарычнай спадчынай, дасягненнямі і брэндамі рэгіёну, карцінамі вядомых беларускіх майстроў, паспрабавалі сябе ў розных відах спорту ў "Алімпійскім квэсце" днём, а вечарам адпачылі на канцэрце з удзелам вядомых артыстаў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии