8-9 чэрвеня дэлегацыя Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта на чале з рэктарам Дунаем Валерыем Іванавічам наведала выставу «ТІБО-2022». На маштабнай экспазіцыі TIБO вядучыя айчынныя і замежныя кампаніі штогод дэманструюць найноўшыя дасягненні ІТ-індустрыі, тэхналагічныя інавацыі і закончаныя рашэнні для выкарыстання ў вытворчых галінах эканомікі на беларускім і глабальным рынках. Форум TIБO з'яўляецца эфектыўнай дыялогавай пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў эканамічнага ўзаемадзеяння з мэтай сумеснай выпрацоўкі стратэгічных рашэнняў на ўзроўні прадстаўнікоў дзяржаў, бізнесу і прафесійнай супольнасці.
У рамках форуму 9 чэрвеня падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Палескім дзяржаўным універсітэтам і Курскім дзяржаўным універсітэтам. Бакі дамовіліся аб узаемавыгадным супрацоўніцтве ў галіне навукі і адукацыі, якое будзе рэалізавацца шляхам правядзення комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на прадастаўленне розных магчымасцей у названых сферах.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии