"Земляробства: раслінаводства, агратэхніка, агародніцтва" - так называецца кніжная выстава, арганізаваная на абанеменце вучэбнай літаратуры (навучальны корпус № 3, к. 3214). На ёй прадстаўлена навучальная, навуковая і навукова-папулярная літаратура, прысвечаная тэарэтычным і практычным пытанням земляробства, раслінаводства і агародніцтва, у якіх разглядаюцца розныя аспекты: тэарэтычныя пытанні, прынцыпы і метады, мэты экалагічнай вытворчасці і перапрацоўкі. Змест прадстаўленай літаратуры раскрывае вопыт развіцця гэтага сектара ў замежных краінах і практычныя вынікі ў Рэспубліцы Беларусь. Запрашаем студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта наведаць выставу.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии