Студэнты 1-3 курсаў спецыяльнасці "Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый (па напрамках)" прынялі актыўны ўдзел у III Рэспубліканскім конкурсе пісьмовага і вуснага перакладу, які быў арганізаваныперакладчыцкім факультэтам МДЛУ.
У 2022 годзе гэты конкурс быў прысвечаны Году гістарычнай памяці, і канкурсантам прыйшлося працаваць з даволі складанымі матэрыяламі, заснаванымі на ўспамінах вязняў канцлагераў. Аднак, не гледзячы на гэтыя цяжкасці і вялікую колькасць удзельнікаў, нашы будучыя перакладчыкі паспяхова справіліся з заданнямі і былі ўзнагароджаны лістамі падзякі і сертыфікатамі ўдзельнікаў.
У рамках конкурсу ацэньваліся творчы падыход, сэнсавыя, моўныя і прагматычныя параметры перакладу з англійскай мовы на рускую і з рускай мовы на англійскую. Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 72 студэнты з розных краін. За выдатнае выкананне задання ў адной з намінацый падзякай была адзначана работа студэнта 2 курса гр. 20 ЛМК-1 Емяльянава Захара, якая ўвайшла ў пяцёрку лепшых перакладаў. У дзесятцы найлепшых перакладчыкаў апынуліся студэнтка 2 курса Ляшук Ганна (гр. 19 ЛМК-1) і студэнтка 1 курса Кавальчук Дар'я (гр. 21 ЛМК-2).
Сертыфікатамі ўдзельнікаў таксама ўзнагароджаны:
Аленская Аліна (гр. 19 ЛМК-1)
Грышчук Анастасія (гр. 19 ЛМК-1)
Еўтух Соф'я (гр. 19 ЛМК-1)
Юркевіч Аляксандра (гр. 20 ЛМК-2)
Дзякуем нашым лінгвістам за актыўны ўдзел у конкурсе і жадаем поспехаў у перакладчыцкай дзейнасці!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии