3 верасня, у дзень завяршэння Другой сусветнай вайны, на базе УА “Палескі дзяржаўны ўніверсітэт” прайшла міжнародная патрыятычная акцыя “Дыктант Перамогі”.
Мерапрыемства праводзіцца з мэтай павышэння гістарычнай граматнасці, абуджэння патрыятызму, захавання гістарычнай памяці. Праходзіць яно ў форме тэсціравання, якое ўключае ў сябе 25 пытанняў. Сцены нашага ўніверсітэта прынялі каля васьмідзесяці ўдзельнікаў акцыі. Сярод іх – і студэнты ПалесДУ.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии