6 верасня адбылася традыцыйная сустрэча рэктарата ўніверсітэта са студэнтамі першага курса. Рэктар Дунай Валерый Іванавіч, прарэктар па вучэбнай рабоце Залатарова Вольга Аляксандраўна, прарэктар па выхаваўчай рабоце Хмель Вольга Анатольеўна, прарэктар Новік Андрэй Канстанцінавіч, прарэктар Заранка Міхаіл Міхайлавіч павіншавалі студэнтаў з уступленнем ва ўніверсітэцкую сям’ю і расказалі пра важнейшыя моманты навучальнага працэсу, пра асаблівасці навучання ў ВНУ.
Дадзенае мерапрыемства з’яўляецца адным з самых важных для студэнтаў-першакурснікаў, так як менавіта тут яны атрымалі магчымасць даведацца шмат карыснай для сябе інфармацыі і задаць усе пытанні, якія іх цікавяць, кіраўніцтву ВНУ.
Па завяршэнні сустрэчы прадстаўнікі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю і студэнцкага актыву ПалесДУ прапанавалі далучыцца да аднадумцаў у любым з функцыянуючых ва ўніверсітэце аб’яднанняў, грамадскіх арганізацый і гурткоў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии