У Палескім дзяржаўным універсітэце працягваецца Тыдзень спорту і здароўя. 6 верасня, у Дзень футбола, на спартыўным комплексе ўніверсітэта адбылася сустрэча па міні-футболу, прысвечаная 15-годдзю ліцэя ПалесДУ. У спаборніцтвах удзельнічалі: зборная каманда прафесарска-выкладчыцкага саставу і студэнтаў універсітэта, зборная каманда выкладчыкаў і навучэнцаў ліцэя. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Дня футбола прынялі ўдзел дэкан факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Таццяна Уладзіміраўна Марыніч і начальнік ліцэя ПалесДУ Аліна Іванаўна Сінкевіч.
З лікам 7:4 перамогу атрымала каманда прафесарска-выкладчыцкага саставу і студэнтаў універсітэта.
Усе ўдзельнікі і балельшчыкі мерапрыемства атрымалі зарад бадзёрасці і аптымізму.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии