7 верасня на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшла сустрэча-дыялог у межах марафону “17 граняў адзінства” Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.
На сустрэчы прысутнічаў старшыня РГА “Белая Русь” Раманаў Алег Аляксандравіч, старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Бахановіч Аляксандр Генадзьевіч, старшыня Пінскай гарадской арганізацыі Былінская Людміла Сцяпанаўна, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сачкоўская Ірына Юльянаўна, рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч, члены грамадскага аб’яднання, прадстаўнікі студэнцкай моладзі.
Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі пытанні патрыятычных каштоўнасцей, нацыянальнай ідэі і шляхі далейшага развіцця РГА “Белая Русь”.
У гэты дзень ва ўрачыстых абставінах старшыня РГА “Белая Русь” Раманаў Алег Аляксандравіч уручыў членскія білеты 12 новым членам грамадскага аб’яднання.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии