Тыдзень спорту і здароўя ў ПалесДУ набірае абароты. 7 верасня адбылося ўрачыстае адкрыццё і матчавая гульня па баскетболу паміж зборнай камандай выкладчыцкага саставу і студэнтаў універсітэта і зборнай каманды ФАЗЛЖ у межах святкавання 925-годдзя горада Пінска і Дня народнага адзінства. З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнулася намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце ФАЗЛЖ Наталля Вітальеўна Карогвіч.
У цікавай і напружанай барацьбе перамогу атрымала зборная каманда ФАЗЛЖ.
Галоўны суддзя спаборніцтваў, Юрый Юр’евіч Арапчук, уручыў удзельнікам дыпломы і салодкія падарункі ад прафкама студэнтаў ПалесДУ.
Жадаем новых перамог!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии